Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 10 чалавек, піша сайт "Вясна". Агульны лік палітвязняў павялічыўся да 298 чалавек.

Спіс палітвязняў папоўнілі людзі, асуджаныя па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем у гвалце супраць міліцыянтаў, супрацівам з выкарыстаннем гвалту супрацоўніку МУС, іншым службовым асобам, якія выконваюць службовыя абавязкі, і хуліганствам. 

У сувязі з гэтым праваабаронцы падкрэсліваюць: "Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна падпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізычнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як скрайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку".

Дзеянні пратэстоўцаў у адказ на гвалт з боку міліцыянтаў яны лічаць патрэбным разглядаць як неабходную абарону.

Такім чынам, палітвязнямі прызнаныя: 

Уладзімір Малахоўскі, асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі;

Іван Ракіць, асуджаны  на два з паловай  гады пазбаўлення волі;

Мікіта Кочур, асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі;

Андрэй Расулаў, асуджаны   на тры гады пазбаўлення волі;

Сяргей Бекарэвіч, асуджаны  на два з паловай гады пазбаўлення волі;

Віктар Шмігальскі, асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі;

Ілля Патрушаў, асуджаны  на два з паловай гады пазбаўлення волі;

Андрэй Шаўчук, асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі;

Уладзіслаў Усцін, асуджаны на тры гады абмежаання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу ("хімія");

Вадзім Луковіч, асуджаны на два гады пазбаўлення волі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна перагледзець вынесеныя палітвязням прысуды і вызваліць іх з-пад варты пад падпіску аб яўцы ў суд. 

Пад заявай падпрісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), РГА "Прававая ініцыятыва”, Беларускі дакументацыйны цэнтр, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, "Ініцыятыва FORB", Беларускі ПЭН-цэнтр, кансультацыйны цэнтр "Х'юман Канстанта", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі