Праваабаронцы: ФСБ Расіі затрымала беларускага анархіста

Затрыманне адбылося ў ноч 13 на14 сакавіка. Жыхар Гомеля Дзмітрый Рэзановіч быў актыўным удзельнікам кіеўскага Майдану і ехаў з Кіева ў Курск да сваякоў праз Маскву.

Рэзановіч меў пры сабе толькі пашпарт брата, сваіх дакументаў у яго не было. Памежнікі перадалі беларуса прадстаўнікам расійскага ФСБ, якія канваявалі Рэзановіча ў Курск. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары № 46, паведамляе “Вясна”.

Паводле адной з версій, упраўленне ФСБ па Курскай вобласці акрамя перасячэння дзяржаўнай мяжы па чужым пашпарце падазрае беларуса ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі