Праваабаронцу Марфу Рабкову ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс"

Марфа Рабкова / @viasna96
Марфа Рабкова / @viasna96

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Дадалі яшчэ адзінаццаць прозвішчаў, пішуць праваабаронцы.

"Тэрарысткай" прызналі і праваабаронцу Марфу Рабкову. У мінулым верасні яе прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яе судзілі разам з групай анархістаў. Іх абвінавацілі паводле шэрага артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ва ўдзеле ў масавых беспарадках, удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні, асабліва злосным хуліганстве і гэтак далей. Пазней Вярхоўны суд скараціў тэрмін Марфы на тры месяцы.

У спіс "тэрарыстаў" КДБ гэтым разам таксама трапілі Дзмітрый Слук, Аляксандр Мілашэўскі, Вадзім Васільеў, Мікалай Бібліс, Аляксандр Сідарэнка, Аляксандр Францкевіч, Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Андрэй Чапюк, Віталь Енаровіч, Аляксандр Сумар. Большасць з іх, у тым ліку Рабкова, прызнаныя палітвязнямі.

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" ад КДБ значацца ўжо 1037 чалавек, 289 з іх — гэта беларусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі