Пратэстоўцы ў Кыргызстане захапілі Белы дом і вызвалілі экс-прэзідэнта

Пратэстоўцы ў Кыргызстане захапілі Белы дом і вызвалілі экс-прэзідэнта

У Бішкеку працягваюцца вулічныя акцыі пратэсту. Як піша kloop.kg, пратэстоўцы захапілі і ўзялі пад свой кантроль будынак урада ("Белы дом") і Генпракуратуру. 

Пасля перамоваў былі вызваленыя былы прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў, асуджаны на 11 гадоў, а таксама экс-прэм'ер Сапар Ісакаў і экс-дэпутат Садыр Жапараў.

Удзельнікі пратэстаў абвясцілі, што плануюць прызначыць народны ўрад і выбраць новага прэм'ер-міністра. 

Цяперашні кіраўнік Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў абвясціў, што вынікі парламенцкіх выбараў могуць быць адмененыя.

Вулічныя сутычкі паміж сілавікамі і пратэстоўцамі цягнуліся некалькі гадзін. Ёсць звесткі, што адзін чалавек памёр, 150 шпіталізаваныя, 13 у рэанімацыі. Агулам пацярпелі 590 чалавек.

Пратэсты ў Кыргызстане пачаліся пасля парламенцкіх выбараў. Іх узначалілі партыі, якія, паводле афіцыйных даных, не трапілі ў парламент. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі