Прарасійскія арганізацыі патрабуюць увесці войскі ў Данбас

Як перадае карэспандэнт ZN.ua, раніцай 1 сакавіка шэраг грамадскіх арганізацый пры падтрымцы Данецкага гарадскога савета планавалі правесці звычайны мітынг на цэнтральнай плошчы горада. Аднак неўзабаве высветлілася, што арганізатары не кантралююць прысутных. Сябры прарасійскіх арганізацый захапілі сцэну і заклікалі ўдзельнікаў мерапрыемства ісці да Данецкай абласной адміністрацыі. Заклікі прадстаўнікоў улады да спакою былі праігнараваныя.



Дзесяцітысячны натоўп пад сцягамі забароненай за сепаратызм арганізацыі “Данецкая рэспубліка”, партыі “Рускі блок” і расійскімі трыкалорамі спрабавалі ўзяць абласную адміністрацыю штурмам. На флагштоку ля будынку ўзнялі расійскі сцяг замест украінскага.



Пад ціскам мітынгоўцаў дэпутаты Данецкага гарсавету правялі экстраную сесію, на якой прызналі сябе адзеным легітымным органам улады ў горадзе, а таксама вырашылі стварыць уласную міліцыю і прызначыць рэферэндум “пра далейшы лёс Данбасу”.



Бліжэй да вечара міліцыя зняла ахову з АДА. Мітынгоўцы адчынілі дзверы, аднак цалкам будынак не займалі. Прарасійскія актывісты абвясцілі сваю перамогу і запатрабавалі ад Расіі ўвесці войскі на тэрыторыю Данбасу.


Наступны сход прарасійскіх арганізацыі прызначаны на 12.00 2 сакавіка. Мітынгоўцаў заклікалі прыносіць намёты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі