Прапагандысты правялі ноч на мяжы з мігрантамі
![Прапагандысты правялі ноч на мяжы з мігрантамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ef44a2b975cea21d76534e68fafa256a.jpg.webp?itok=6F0HIPfy)
Прапагандысты правялі ноч на беларуска-польскай мяжы з мігрантамі. Раніцай на сайтах дзяржаўных выданняў пачалі з'яўляцца фотарэпартажы з месца падзей. Тэлеграм-канал @sputnikby наракае, што "на польскім баку ўключалі пражэктары, стробаскопы, узмацняльнікі — не давалі спаць уцекачам і перашкаджалі працаваць журналістам".
На сайце sb.by пішуць, што мігрантаў у намётавым мястэчку недалёка ад пункту пропуску "Брузгі" ("Кузніца") ужо каля трох тысяч (напярэдадні беларускія памежнікі гаварылі пра 2 тысячы). І гэта ў асноўным грамадзяне Ірака, але ёсць афганцы і іранцы. Галоўны пасыл прапагандысткі Людмілы Гладкай, якая была ў лагеры сярод мігрантаў, — "людзі просяць ежы, вады", яны "гавораць, што ім няма чым карміць дзяцей, што ім вельмі холадна". Але ж яны знаходзяцца на беларускай тэрыторыі. Тым не менш, усю віну за сітуацыю ўскладаюць на Польшчу, на Захад. Гладкая ўпрост піша, што на тым баку мяжы... фашысты. Але ж гэта не 1941 год!
"На мяжы ноч прайшла дастаткова спакойна, — піша польская паліцыя. — Толькі ў паліцэйскую машыну паляцеў камень".
Na granicy noc minęła w miarę spokojnie. Jedynie w policyjny samochód poleciał kamień.#naGranicy pic.twitter.com/mCqShhG0Ri
— podlaska Policja (@podlaskaPolicja) November 9, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.