Прапагандыста Гігіна прызначылі гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
![Вадзім Гігін на новай пасадзе / t.me/minkultrb/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/44457899.jpg.webp?itok=a_YEn4z4)
Вадзім Гігін на новай пасадзе / t.me/minkultrb/
Прапагандыста Вадзіма Гігіна прызначылі гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Апошнім часам ён узначальваў аб'яднанне "Веды".
Як паведамляе прэс-служба Мінкультуры, 6 чэрвеня міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў Гігіна калектыву Нацыянальнай біябліятэкі. "Кіраваць "алмазам ведаў" — гэта ганарова і адначасова вельмі адказна. Асноўная задача — захаваць і прымножыць векавы вопыт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", — гаварыў міністр. Ён падзякаваў за працу Аксане Кніжнікавай, якая дагэтуль кіравала бібліятэкай.
Вадзіму Гігіну 45 гадоў. Ён — кандыдат гістарычных навук, быў галоўным рэдактарам часопіса "Беларуская думка". У 2016-2021 гадах працаваў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ (аднойчы выпускніца не паціснула яму руку, і ён раззлаваўся). Удзельнічае ў прапагандысцкіх праграмах, у тым ліку і на расійскім тэлебачанні.
![Прапагандыста Гігіна прызначылі гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/334_10.jpg.webp?itok=B-AGbnfH)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.