Пракурор запрасіў для К.Салаўёвай штраф у 200 базавых велічыць

Актывістку незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Касю Салаўёву Полацкі суд абвінавачвае ў выступленні ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Перад пачаткам судовага працэсу адвакат Аляксандр Галіеў зачытаў адкрыты ліст Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і зліквідаванага ўладамі праваабарончага аб’яднання “Вясна” з асуджэннем артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу і патрабаваннем правесці справядлівае судовае разбіральніцтва. Гэты ліст суддзя далучыла да справы.

На судовае пасяджэнне прыехалі Аляксандр Мілінкевіч, Павал Севярынец і іншыя грамадскія дзеячы.

Севярынец: Маладафронтаўцы скандавалі "Малады фронт", "Уладу — народу, моладзі — свабоду", "Рэжым — адстой, Кася, мы з табой!". Міліцыянты паспрабавалі затрымаць некалькі чалавек, адбылася патасоўка.

Нагадаем, сёння ў Полацку праходзіць суд над Касяй Салаўёвай, якую абвінавачваюць паводле часткі 1 193-га артыкула Крымінальнага кодэксу ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Акцыя пратэсту супраць крымінальнага пераследу дзяўчыны была разагнананя за некалькі хвілінаў. Ёсць затрыманыя.