Пракаповіч абяцае, што курс беларускага рубля будзе стабільным

Курс нацыянальнай валюты будзе стабільным "і ў гэтым годзе, і ў наступным годзе". Такую аптымістычную заяву зрабіў старшыня праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Пётр Пракаповіч. Ён парэкамендаваў грамадзянам "не спяшацца шукаць і купляць тую ці іншую валюту", а "спакойна захоўваць" яе ў беларускіх банках.

Пракаповіч адзначыў, што ў праекце прэзідэнцкага дэкрэта "прадугледжаная гарантыя ўкладаў насельніцтва ў поўным аб'ёме, незалежна ад сумы ўнёску". Таксама кіраўнік Нацбанку нагадаў, што дэкрэт дазваляе людзям пазбегнуць у банках пытанняў пра паходжанне грошай і гэта, па яго словах, "стварае найлепшыя ўмовы для ўкладчыкаў у свеце".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі