Праграмы навагодніх святочных мерапрыемстваў у сталіцы

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня ва ўсіх раёнах Мінска пройдуць святочныя праграмы. Агульнагарадское свята пачнецца ў 21.00 на плошчы каля Нацыянальнай бібліятэкі. У тэатралізаваным прадстаўленні і канцэрце возьмуць удзел артысты беларускай эстрады і народныя калектывы. Свята прадоўжыцца да 5.00. Днём (з 13.00 да 15.00) на гэтай жа пляцоўцы адбудзецца прадстаўленне і дыскатэка для дзяцей і моладзі.

Святочны феерверк можна будзе ўбачыць каля абеліска "Мінск — горад-герой" з 1.30 да 1.50.

У Заводскім раёне праграма "Прывітанне, Новы год!" пройдзе з 1.00 да 4.00 на пляцоўках каля ДК МАЗа (пр. Партызанскі, 117а), на вуліцы Герасіменкі, 26, вуліцы Бачылы, 1, у мікрараёне Сосны. 1 студзеня з 13.00 да 15.00 святы прадоўжацца на катку ў мікрараёне Чыжоўка і ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. 2 студзеня з 12.00 да 15.00 свята для дзяцей і дарослых адбудзецца ў Мінскім заапарку.

У Ленінскім раёне навагоднія раённыя святы пройдуць на плошчы каля кінатэатра "Салют" (пр. Ракасоўскага, 150а) і ў мікрараёне Лошыца (каля школы № 222 на вуліцы Лучыны, 40) з 0.30 да 3.30. Днём каля кінатэатра "Салют" пройдзе свята для дзяцей (з 1.00 да 15.00).
У Маскоўскім раёне навагодняе свята жыхары змогуць убачыць з 1.00 да 4.00 у скверах на праспекце Любімава і на вуліцы Карпава. Вечарам 1 студзеня з 18.00 да 20.00 святочнае прадстаўленне і гулянні пройдуць у скверы на праспекце Любімава. 4 і 5 студзеня тут з 12.00 да 14.00 будут арганізаваны прадстаўленні і конкурсы для дзяцей.

У Кастрычніцкім раёне з 1.00 да 5.00 раённыя святы пройдуць на чатырох пляцоўках: каля ДК чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7), каля кінатэатра "Электрон" (вуліца Казінца, 117), гандлёвага цэнтра па вуліцы Асаналіева, 40), гандлёвага комплексу па вуліцы Барамзіной, 10а у пасёлку Сокал.

У Партызанскім раёне з 0.30 да 4.00 навагодняе свята пройдзе на плошчы перад заводаўпраўленнем МТЗ і на лыжаролернай трасе на вуліцы Сталетава. 1 студзеня ў 13.00 пачнецца святочная праграма для дзяцей у парку імя Горкага.

Навагодні канцэрт для жыхароў Першамайскага раёна пройдзе на пляцоўцы каля магазіна "Гаспадарчыя тавары" на вуліцы Русіянава, 1. Прадстаўленне будзе доўжыцца з 0.30 да 4.00. З 13.00 да 14.00 адбудзецца дзіцячае свята. 1 студзеня (у 15.00 і 18.00), 2 студзеня ў 14.00 і 15.00, 3 студзеня ў 15.00 будуць пачынацца святочныя праграмы ў парку імя Чалюскінцаў.

Свята "Чараўніцтва навагодняй ночы" у Савецкім раёне пройдзе на трох пляцоўках: перад універсамам "Паўночны" ( вул. Мірашнічэнкі, 3), на стадыёне СШ № 53 па вуліцы Бяды, 9 і на плошчы перад Камароўскім рынкам. Тут жа 1 студзеня ў 12.00 пачнецца дзіцячае свята. 3 студзеня ў 12.00 дзіцячае свята пачнецца на стадыёне СШ № 53.

Святочныя мерапрыемствы ў Фрунзенскім раёне 1 студзеня з 1.00 да 4.00 адбудуцца на пяці пляцоўках: каля Мінскага лядовага палаца спорту (вуліца Прытыцкага, 27), каля рынку "Заходні" (вул. Бурдэйнага, 6), каля магазіна "Кунцаўшчына" і ЖЭУ № 103, каля магазіна "Купалаўскі" (вул. Лынькова, 57) і каля Мінскага раённага цэнтра культуры (вул. Вышалескага, 7). 2 студзеня з 12.00 да 14.00 каля Лядовага палаца пройдзе дзіцячае свята.

У Цэнтральным раёне свята адбудзецца на пляцоўках каля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4) і каля Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). 2 студзеня ў 10.00 на катку пройдзе раённае навагодняе дзіцячае спартыўнае свята "Мароз весялосці не шкодзіць", інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі