Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень у Беларусі: навальніцы будуць амаль штодня

Навальніца ў Беларусі, лета 2020-га / Reuters

На аўторак, 7 ліпеня, амаль па ўсёй краіне прагназуюцца дажджы, месцамі — моцныя залевы і навальніцы. У асобных раёнах магчымае шквалістае ўзмацненне ветру — да 15-18 м/с, паведамляюць беларускія сіноптыкі. Уначы тэмпература паветра складзе ад +12 на паўночным захадзе да +19 градусаў на Гомельшчыне, удзень — 16-22 цяпла (на паўднёвым усходзе — да +28).

На гэтым тыдні дажджы і навальніцы будуць амаль штодня. Падрабязны прагноз надвор'я да 12 ліпеня — на другім відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.