Праект Fatboy Slim, Дэвіда Бірна і Ігі Попа выпускае дэбютны альбом

Праект Нормана Кука з Fatboy Slim, былога фронтмэна Talking Heads Дэвіда Бірна, Ігі Попа і Дзізі Раскала  -  гурт Brighton Port Authority прадставіць публіцы свой дэбютны альбом гэтай зімою. Першая кружэлка новаспечанага гурта будзе называцца «I Think We're Gonna Need a Bigger Boat», і з'явіцца ў продажы ў ЗША 3 лютага 2009 года. Таксама над гэтым альбомам працавалі фолк-спявачка Марта Вэйнрайт, брытанскі індзі-рокер Джэймі Ці, рокер Джэк Пенэйт і Emmy The Great, перадае NME.com.

Нагадаем, што першы сінгл BPA, кампазіцыя «Big Toe», запісаная з  Дзізі Раскалам, быў выдадзены сёлета.

Фота: www.nightlab.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі