Вы тут

Прадстаўніцтва ЕС у АБСЕ: дзеянні беларускіх сілавікоў непрымальныя

Аўтазак і амапаўцы ў Мінску / З архіву Еўрарадыё

Прадстаўніцтва ЕС у АБСЕ распаўсюдзіла заяву, прысвечаную сітуацыі ў нашай краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У ёй падкрэсліваецца, што ад Беларусі чакаюць свабодных і справядлівых выбараў, бесперашкоднай акрэдытацыі назіральнікаў, а таксама допуску незалежных і замежных журналістаў. Выказваецца заклапочанасць паведамленнямі пра тое, што беларускія сілавікі ўжываюць сілу да журналістаў і блогераў, затрымліваюць іх і судзяць. Згадваецца нядаўняя заява больш за 200 беларускіх журналістаў, у якой яны ўздымалі гэтую праблему.

"Такія дзеянні з боку беларускіх сілавых органаў непрымальныя, — адзначаецца ў заяве. — ...журналісты маюць ключавую ролю ў асвятленні падзей, якія прадстаўляюць грамадскі інтарэс, і беларускія ўлады павінны забяспечыць ім магчымасць выконваць сваю працу".

ЕС заклікае афіцыйны Мінск неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы з палітычных матываў.

МЗС Расіі лічыць, што Еўрасаюз умешваецца ва ўнутраныя справы нашай краіны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.