Вы тут

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі адказала на абвінавачанні ў фінансаванні пратэстаў

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі / БЕЛТА

ААН адказала на абвінавачанні ў фінансаванні пратэстаў, якія прагучалі з боку беларускіх чыноўнікаў. 

У заяве Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі гаворыцца, што беларускія ўлады занепакоеныя праграмай юрыдычнай дапамогі, якая ажыццяўляецца на карысць некаторых уразлівых груп насельніцтва. "ААН падтрымлівае сувязь з урадам Беларусі па гэтым пытанні праз адпаведныя юрыдычныя і дыпламатычныя каналы", — адзначаюць у прадстаўніцтве ААН.

Таксама ў дакуменце гаворыцца, што і Пастаянны каардынатар ААН, і краінавая група ААН сканцэнтраваныя на працягу працы з Беларуссю і на карысць Беларусі. "Мы спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і адпаведнымі партнёрамі ў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку ў галінах ўстойлівага развіцця і правоў чалавека", — запэўнівае Пастаянны каардынатар ААН.

З улікам разгрому НДА, які доўжыцца ў Беларусі з ліпеня, можна меркаваць, што гаворка ідзе пра супрацу з дзяржаўнымі некамерцыйнымі арганізацыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.