Вы тут

Працягваюцца затрыманні ў 21vek.by

Затрыманні ў 21vek.by працягваюцца / 21vek.by

Сузаснавальнікі анлайн-гіпермаркета 21vek.by усё яшчэ затрыманыя, і з'явіліся звесткі пра новыя затрыманні, паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

Акрамя заснавальнікаў 21vek.by былі затрыманыя і іншыя супрацоўнікі. Пасля допыту ўсіх адпусцілі, акрамя начальніка падраздзялення закупак Сяргея Стаюнічава

Для затрыманых раней супрацоўнікаў прынялі перадачы з прадметамі першай неабходнасці. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 22 чэрвеня ў 21vek.by супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Былі затрыманыя ўсе тры заснавальнікі кампаніі — Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч і Іван Плюгачоў. Інфармацыі пра іх статус і абвінавачванні пакуль няма.

У кампаніі кажуць, што рахункі інтэрнэт-крамы не заблакаваныя, усе сэрвісы працуюць без збояў. 3000 супрацоўнікаў працягваюць працу ў звычайным рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.