Працягваецца ліквідацыя наступстваў аварыі ў Бешанковіцкім раёне
У Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці працягваецца ліквідацыя наступстваў аварыі на нафтаправодзе Унеча — Вентспілс, які належыць расійскай кампаніі “Захад-Транснафтапрадукт”. З дапамогай земляных валоў была перагароджана меліяратыўная канава,
праз якую дызельнае паліва магло патрапіць у раку Свячанку, прыток Улы,
а адтуль — у Заходнюю Дзвіну.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў сцвярджае, што ўцечка нафтапрадуктаў нязначная і што аварыя не прынясе вялікіх шкодаў экалогіі. Паводле папярэдніх звестак, з трубы выцекла каля 5 тонаў дызельнага паліва, інфармуе «Інтэрфакс».
Нагадаем, у сакавіку сёлета на нафтаправодзе ўжо адбываўся прарыў, тады дызельнае паліва, якога вылілася каля 120 тонаў, патрапіла ў Заходнюю Дзвіну. Расійская кампанія якраз нядаўна выплаціла беларускаму боку кампенсацыю за страты ад першай аварыі — каля 150 мільёнаў рублёў. Страты, нанесеныя прыродзе, эколагі яшчэ падлічваюць.