Вы тут

"Працягнем працаваць з дэмсіламі": амбасадар ЗША пра ўрад у выгнанні

Святлана Ціханоўская і Джо Байдэн / Twitter/@POTUS

У ЗША разумеюць, што беларусы не падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне, хоць рэжым спрабуе заглушыць голас людзей. Пра гэта расказала спецыяльны пасланнік ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр на прэс-канферэнцыі 22 красавіка.

Таксама Еўрарадыё спытала ў амбасадара, ці будуць ЗША падтрымліваць урад Беларусі ў выгнанні.

 

"Бачым зусім іншую культуру, чым у Расіі"

Беларусы на мітынгу ў падтрымку Украіны ў Варшаве / Еўрарадыё

Нягледзячы на заклікі Макея да дыялогу, ЗША ацэньваюць беларускі рэжым па яго дзеяннях. Гэта рэпрэсіі, падтрымка расійскай агрэсіі: ад запуску ракет з беларускай тэрыторыі да лагістычнай і медыцынскай дапамогі расійскаму войску.

Лукашэнку і генпракурору Беларусі рэпрэсіі ў Беларусі здаюцца недастатковымі / Еўрарадыё

Нягледзячы не велізарную плынь навін пра вайну ва Украіне, у ЗША не забываюць пра становішча спраў унутры Беларусі, адзначае Джулі Фішэр.

— Мы працягваем факусавацца на дзеяннях рэжыму Лукашэнкі і рэпрэсіях у дачыненні да беларускага народа. Кожны год Дзярждэпартамент складае справаздачу аб правах чалавека. Я ведаю, што гэта не проста статыстыка. Кожнае парушэнне правоў чалавека ў нашай справаздачы — гэта гісторыя чалавека, з якім крымінальна, няправільна павялі сябе ўлады. І на жаль, у Беларусі занадта шмат такіх гісторый.

Паводле звестак Фішэр, ЗША працягваюць працаваць над пашырэннем адказнасці за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Яна нагадала, што ўведзены візавыя абмежаванні для 17 чалавек, якія выкрытыя ў падрыве дэмакратыі ў Беларусі.

— Акрамя забароны на атрыманне віз, з 2020 года былі ўведзеныя санкцыі супраць 54 дзяржаўных прадпрыемстваў і 76 чалавек, якія задзейнічаныя ў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, — сказала на заканчэнне амбасадар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.