Працэс па справе актывіста Саюза палякаў Мечыслава Яскевіча перанесены

З ініцыятывай пераносу працэсу выступіла пракуратура Кастрычніцкага раёна Гродна. Пра тое, што адбывалася каля суда, распавядае гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут: «Вельмі шмат людзей прыйшло. Была поўная заля. Ад паловы дзесятай, калі пачыналася судовае паседжанне, ужо нікога не пускалі. Раней здолелі прайсці некалькі дзесяткаў Саюзу палякаў.

Практычна ўся заля была запоўненая сябрамі арганізацыі. Таксама натоўп стаяў пад судом. Зразумела, у такіх умовах не прызвычаіліся працаваць суддзі і пракуратура. Вельмі нервовая была рэакцыя аховы, міліцыі».

Нагадаем, Мечыслава Яскевіча абвінавачваюць у тым, што ў лістападзе ён, нібыта, учыніў бойку з міліцыянтамі. Была распачатая крымінальная справа. Журналісту пагражае штраф альбо арышт на тэрмін да шасці месяцаў, альбо пазбаўленне волі да двух гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі