Працаздольных мінчан, памерлых ад інсульту, стала на 24% болей

У Мінску на 24% павялічылася колькасць памёрлых у працаздольным узросце ад інсульту. Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны неўролаг камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкаму Ганна Астапенка на нарадзе па выніках працы неўралагічнай службы за 2014 год.

У пазамінулым годзе мінчане сталі радзей паміраць ад інсульту, аднак летась смяротнасць зноў рэзка ўзрасла і вярнулася да паказнікаў 2012 года, адзначае спецыяліст. Пры гэтым на фоне сусветнай статыстыкі сітуацыя са смяротнасцю ад гэтых захворванняў у Мінску адна з найлепшых у свеце.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, агулам па краіне смяротнасць ад інсульту знізілася на 4,1%. За мінулы год памерла 1 427 працаздольных беларусаў. Больш за ўсё выпадкаў на Гомельшчыне (262 чалавекі) і ў Мінску (238 чалавек), інфармуе БелаПАН.

Фота: belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі