У верасні медыкаў у Беларусі стане яшчэ менш. Эміграцыя — гэта выйсце?
![Помнік Цемаху Шабаду, або віленскаму доктару Айбаліту / Lrt.lt](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/aibb.jpg.webp?itok=gaIPGbup)
Помнік Цемаху Шабаду, або віленскаму доктару Айбаліту / Lrt.lt
У сярэдзіне жніўня 2022 года на Еўрарадыё выйшаў матэрыял пра тое, як беларускія медыкі спрабуюць дамовіцца з міністэрствам Польшчы пра спрашчэнне працэдуры прызнання прафесійных дыпломаў для працаўладкавання. Нягледзячы на ўсе намаганні і недахоп уласных спецыялістаў, ні ліставанні з дзяржаўнымі органамі, ні дапамога юрыстаў не змаглі вырашыць глабальна гэтую праблему.
"На жаль, медработнікам пацвердзіць свой дыплом і пачаць працаваць па прафесіі ва ўсіх краінах складаней, чым людзям іншых спецыяльнасцяў, — кажа каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка. — Спадзявацца на тое, што дзеля беларусаў краіны пачнуць мяняць усталяваныя парадкі па здачы моўных або прафесійных экзаменаў, зусім не даводзіцца. У любой краіне хочуць пераканацца, што лекар, які прыязджае, валодае неабходнай кваліфікацыяй і ведамі і не будзе падвяргаць дадатковай небяспецы пацыентаў. Таму просьбы зрабіць экзамены прасцейшым гучаць як мінімум несур'ёзна".
Працэдура пацверджання медыцынскіх дыпломаў сапраўды складаная, але непазбежная. Нягледзячы на гэта, тысячы беларускіх лекараў пакідаюць Беларусь і спрабуюць уладкавацца на новых месцах. Да канца лета ў фондзе прагназуюць чарговы адток спецыялістаў — у гэты час заканчваюцца кантракты ў тых, хто адпрацоўвае размеркаванне.
У гутарцы з Еўрарадыё Лідзія Тарасенка расказвае, да чаго трэба быць гатовым пры пераездзе, на каго можна спадзявацца ў новай краіне і як дапамагчы самім сабе, яшчэ знаходзячыся ў Беларусі.
![В сентябре медиков в Беларуси станет ещё меньше. Эмиграция — это выход?](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Lidd.jpg.webp?itok=-Qp_SDXi)
Лідзія Тарасенка: Па-першае, неабходна ведаць мову краіны, у якую пераехаў або плануеш пераязджаць. Гэта павінен быць добры ўзровень, улічваючы тое, што давядзецца мець зносіны з пацыентамі. Пацыенту гэтыя зносіны не павінныя прыносіць дадатковага дыскамфорту. Ніхто не кажа пра адсутнасць акцэнту, але на вывучэнне мовы спатрэбіцца нямала часу. Вядома, медыцынскія экзамены.
Існуюць розныя выхады з сітуацыі. Вельмі істотна дапамагае беларуская дыяспара, якая за апошнія некалькі гадоў стала проста велізарнай, асабліва ў суседняй Польшчы. Чалавек не застаецца адзін са сваімі праблемамі — так ці іначай, але дапамогуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.