Пра страх і пераемніка Лукашэнкі: паліттэхнолаг Шкляраў даў першае інтэрв'ю

Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў / day.gudkov.ru
Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў / day.gudkov.ru

Апошнія паўгода паліттэхнолаг Віталь Шкляраў не даваў інтэрв'ю, не пісаў тэксты на заказ рэдакцый выданняў. Ён, здавалася, і зусім знік. 2 чэрвеня ў эфіры расійскага радыё "Эхо Москвы" ён расказаў пра Расію ў закладніках, пераемніка Лукашэнкі і адчуванне страху.

Шклярава затрымалі беларускія сілавікі ў канцы ліпеня 2020 года, калі ён прыехаў на радзіму да маці. Яго падазравалі ў садзейнічанні палітыку і блогеру Сяргею Ціханоўскаму.

У кастрычніку ён быў вызвалены пад хатні арышт. 24 кастрычніка Лукашэнка патэлефанаваў Пампеа і здолеў дамовіцца пра магчымасць для Шклярава выехаць у ЗША. Неўзабаве стала вядома, што забіраць з Беларусі паліттэхнолага прыязджаў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па справах закладнікаў. Пры гэтым крымінальную справу на Шклярава ў Беларусі не закрылі.

Пра сітуацыю ў Беларусі і Расіі

"Мне здаецца, што Расійская Федэрацыя і асабіста Пуцін становяцца закладнікамі, як і многія сталі закладнікамі рэжыму, як Пратасевіч стаў закладнікам і прадметам гандлю, як я быў закладнікам і прадметам гандлю. Стаўкі падвышаюцца. І гэта гульня не можа доўжыцца вечна, нельга трымаць сябе і сістэму ў стане стрэсу і страху. І я думаю, што рана ці позна прывядзе, хутчэй за ўсё, да краху, таму што гэта ненармальная сітуацыя. Нельга так жыць, нельга так людзям існаваць, заводзіць дзяцей і ствараць сям'ю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі