Вы тут

Пра БелАЭС, візы, "Акропаліс" — размова з паслом Літвы

Андрус Пулокас / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Амбасаду Літвы Андрус Пулокас узначаліў у жніўні 2016 года. І з першых дзён працы галоўнай тэмай беларуска-літоўскіх адносін была Беларуская атамная станцыя, яе пагрозы бяспецы Літвы. Безумоўна, у краін-суседзяў шмат тэм для супрацы і абмеркавання, але менавіта БелАЭС стала тым каменем, на які дыялог паміж Беларуссю і Літвой пастаянна спатыкаецца.

Якім бачаць з Вільні сённяшні стан адносін паміж Беларуссю і Літвой? Як на гэтыя адносіны паўплывае пачатак работы БелАЭС? Ці адбіліся гэтыя непаразуменні наконт будаўніцтва АЭС на іншых кірунках супрацы паміж нашымі краінамі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.