Повар рэстарана правёў у мінскай саўне ноч, а потым абрабаваў яе

Повар рэстарана правёў у мінскай саўне ноч, а потым абрабаваў яе

Па гарачых слядах міліцыянты затрымалі маладога чалавека, які абрабаваў мінскую саўну.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, напярэдадні вечарам хлопец на вуліцы пазнаёміўся з дзвюма дзяўчатамі. Знаёмства яны вырашылі працягнуць у саўне, дзе заставаліся да 7-й гадзіны раніцы.

Зранку дзяўчаты падышлі да адміністратаркі, каб разлічыцца за паслугі. А малады чалавек спярша пайшоў на выхад, а потым нечакана вярнуўся, схапіў пачак грошай у адміністратаркі і ўцёк. Адміністратарка і адна з дзяўчын спрабавалі дагнаць рабаўніка. Потым работніца саўны вярнулася, каб выклікаць міліцыю, а дзяўчына працягнула адна даганяць зламысніка, але згубіла яго ў цемры. Яна таксама затэлефанавала ў міліцыю, каб назваць яго прыкметы.

Неўзабаве міліцыянты затрымалі маладога чалавека ў адным з двароў па вуліцы Няміга. Яму 24 гады, раней не судзімы, працуе поварам у адным з рэстаранаў.

На юнака пачалі крымінальную справу за рабаванне. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Фота: life24.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі