Помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску адмылі ад фарбы
Палова тыдня спатрэбілася камунальным службам, каб заўважыць і прывесці да ладу помнік Адаму Міцкевічу ў цэнтры Мінска на вуліцы Гарадскі Вал.
Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак на помніку славутаму паэту, ураджэнцу Беларусі, мінчукі заўважылі сляды блакітнай фарбы. Яны стваралі ўражанне, быццам скульптура плача. У першай палове дня ў чацвер работнікі камунальных службаў адчысцілі помнік ад слядоў фарбы.
Нагадаем, што помнік знаходзіцца за паўквартала ад Міністэрства ўнутраных спраў.