Польскія памежнікі затрымалі беларуску з падробленымі штампамі ў пашпарце

Польскія памежнікі затрымалі беларуску з падробленымі штампамі ў пашпарце. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Баброўнікі" на польска-беларускай мяжы.

Як інфармуе прэс-служба памежнай службы Польшчы, 42-гадовая грамадзянка Беларусі вярталася на радзіму. Падчас праверкі яе пашпарту былі выяўленыя падробленыя штампы італьянскага памежнага кантроля ад 2014 года. Паводле польскага заканадаўства, за падробку дакументаў прадугледжваецца крымінальнае пакаранне. Беларусцы пагражаў штраф, альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.

Жанчына прызнала здзейсненае парушэнне са штампам, заплаціла штраф — 1000 злотых, і была адпушчаная.