Польскія памежнікі за суткі спынілі каля 340 спробаў парушэння мяжы

Сярод затрыманых за дапамаганне мігрантам ёсць і беларус / twitter.com/Straz_Graniczna​
Сярод затрыманых за дапамаганне мігрантам ёсць і беларус / twitter.com/Straz_Graniczna​

Польскія памежнікі за суткі спынілі 339 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Затрыманыя 15 нелегальных мігрантаў з Ірака. Астатніх парушальнікаў не пусцілі на тэрыторыю Польшчы.

Акрамя таго памежнікі затрымалі яшчэ чатырох чалавек, якіх падазраюць у дапамаганні мігрантам. Усе чацвёра — замежнікі, грамадзяне Таджыкістана, Грузіі, Сербіі і Беларусі.  

З пачатку жніўня перайсці беларуска-польскую мяжу па-за пунктамі пропуску спрабавалі 9400 уцекачоў, расказалі напярэдадні на прэс-канферэнцыі ў Варшаве. 1200 з іх былі затрыманыя, астатніх развярнулі назад.

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі таксама заявіў, што беларускія "праваднікі" даюць дзецям мігрантаў метадон. Такі выпадак меў месца ў Літве ў ліпені гэтага года. Бацькі дзяцей паскардзіліся памежнікам, што не могуць разбудзіць дзяцей, а потым расказалі, што беларускі суправаджальнік даваў дзецям нейкія таблеткі. Пасля абследавання медыкі выявілі, што гэта быў метадон.

Беларускія ўлады ў сваю чаргу абвінавачваюць у стварэнні крызісу і жорсткім абыходжанні з людзьмі суседзяў. Пра гэта, у прыватнасці, гаварыў у ААН міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Тым часам пяты пакет санкцый Еўрасаюза супраць уладаў Беларусі можа быць гатовы ўжо да канца кастрычніка. "У ім будзе адлюстраваны міграцыйны ціск на мяжы Літвы, Латвіі і Польшчы", — напісаў напярэдадні ў сваім твітар-акаўнце журналіст "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі