Польскія фермеры перакрывалі рух цягнікоў паміж Варшавай і Мінскам
27 лютага яны наладзілі акцыю пратэсту на чыгунцы ў раёне Седльцаў.
Польскія фермеры 27 лютага перакрывалі рух цягнікоў у Седльцах, на маршруце руху паміж Варшавай і Мінскам. Акцыя на чыгунцы працягвалася каля гадзіны, інфармуе Польскае радыё. Паведамляецца, што ўдзельнікі пратэсту, які арганізавала аб'яднанне фермераў OPZZ, патрабуюць выплаціць ім разнастайныя кампенсацыі (у тым ліку за страты, нанесеныя дзікамі), увядзення забароны на продаж зямлі, інвентарызацыі рынку малака і свініны.
Сённяшняя акцыя была папераджальнай. На наступным тыдні фермеры зноў могуць выйсці на чыгунку, калі іх патрабаванні не будуць выкананыя.
Фота: РАР