Польскага консула ў Мінску таемна запісалі ў СІЗА — гэта наогул законна?

Венская канвенцыя парушаная не была. А вось з беларускім заканадаўствам ёсць пытанні.
Венская канвенцыя парушаная не была. А вось з беларускім заканадаўствам ёсць пытанні.

На брыфінгу МЗС 14 чэрвеня журналістам паказалі відэа размоў польскага консула з актывісткамі Саюза палякаў Ірэнай Бярнацкай, Ганнай Панішавай і Марыяй Цішкоўскай. Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара тамсама прызнаў, што Анджэя Рачкоўскага з фігурантамі "справы палякаў" запісвалі без ведама дыпламата.

Гэта наогул законна? Ці не парушанае міжнароднае заканадаўства аб дыпламатычнай недатыкальнасці? З гэтымі пытаннямі Еўрарадыё звярнулася да адваката Сяргея Зікрацкага.

Венская канвенцыя не парушаная, але ёсць адно "але"

Польского консула в Минске тайно записали в СИЗО — это вообще законно?

— Венская канвенцыя аб дыпламатычных адносінах дае пэўную ступень абароны для дыппрадстаўніцтваў, для службовых аўтамабіляў амбасадаў і гэтак далей, — расказвае Зікрацкі. — Калі б такога роду запіс вёўся ў дыппрадстаўніцтве, то тады б я сказаў, што была парушаная Венская канвенцыя. Але амбасадар у гэтым выпадку ніякай абароны не меў. А павінен быць абаронены ў такой сітуацыі, напрыклад, адвакат: у Крымінальна-працэсуальным кодэксе прапісана, што ён мае права канфідэнцыйна размаўляць са сваім падабаронным.

На брыфінгу старшыня СК заявіў, што следчыя атрымалі санкцыю пракурора на следча-аператыўныя дзеянні адносна затрыманых польскіх актывістак, у тым ліку — таемныя. Тым не менш, па словах Зікрацкага, нават у гэтым выпадку сілавікі не змаглі не "налажаць".

"...усякая канфідэнцыйная гутарка ахоўваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь"

— Незалежна ад статусу — амбасадар або не амбасадар, незалежна ад таго, ці мелі яны права запісваць размову або не, яны не мелі права публікаваць гэта на брыфінгу. Чаму? Па-першае, у нас ёсць закон аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, які прадугледжвае, што матэрыялы выкарыстоўваюцца ў пэўных мэтах, і апублікаванне гэтым законам не прадугледжана. Па-другое, мы ўсё ж гаворым пра прыватную гутарку двух асоб. Відавочна, што можна гаварыць пра ўмяшанне ў асабістае жыццё — гэта была канфідэнцыйная гутарка. Як і ўсякая канфідэнцыйная гутарка, гэта гутарка ахоўваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Яе разгалашэнне незаконнае.

Можна падаць на СК у суд. У беларускі суд

Спосабаў абароны, на думку Сяргея Зікрацкага, няшмат: "Я б сказаў, што, напэўна, ёсць толькі адзін спосаб абароны: падача ў грамадзянскі суд пазоўнай заявы і патрабаванне маральнай кампенсацыі".

Ці будзе Анджэй Рачкоўскі судзіцца са Следчым камітэтам, невядома. Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі сітуацыю не каментуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі