Польшча ў выхадныя запаволіла пропуск цяжкагрузаў з Беларусі — ГПК

Чэргі з грузавікоў стаяць ля ўсіх пунктаў пропуску на выезд у ЕС / @gpkgovby
Чэргі з грузавікоў стаяць ля ўсіх пунктаў пропуску на выезд у ЕС / @gpkgovby

Памежныя службы Польшчы скарацілі пропуск цяжкагрузаў на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта кажуць у Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Павольней за ўсё працавалі на памежным пераходзе Баброўнікі (Бераставіца). Тут, па дадзеных беларускага ДПК, з пятніцы па нядзелю афармлялі толькі 18% ад нормы пропуску. У пункце пропуску Кукурыкі (Казловічы) польскія службы аформілі 52% грузавікоў.

Праблемы ёсць і на мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой. Тут у Еўрасаюз прапусцілі ўсяго 61% і 52% грузавікоў ад нормы адпаведна.

Акрамя таго, перад усімі пунктамі пропуску на межах з краінамі ЕС у выхадныя стаялі і чэргі з легкавых машын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі