Плошчу Незалежнасці "замініравала" 55-гадовая мінчанка

Плошчу Незалежнасці "замініравала" 55-гадовая мінчанка

Мінская міліцыя знайшла чалавека, які паведаміў пра мініраванне плошчы Незалежнасці, паведамляе guvd.gov.by.

Выявілася, што гэта 55-гадовая непрацуючая мінчанка. Яна затэлефанавала на нумар "102" з хатняга тэлефона. 

Паведамляецца, што раней да крымінальнай адказнасці жанчына не прыцягвалася. Сваякі, якія пражываюць разам з ёй, распавялі, што яна знаходзіцца на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. 

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу з нагоды ілжывага паведамлення пра небяспеку.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 10 снежня сталічная  міліцыя атрымала паведамленне пра мініраванне плошчы Незалежнасці. З самой плошчы і з гандлёвага цэнтра "Сталіца", размешчанага пад ёй, былі эвакуяваныя людзі. 

Плошчу Незалежнасці "замініравала" 55-гадовая мінчанка
Тэлефон, з якога "замініравалі" плошчу Незалежнасці. Фота мінскай міліцыі

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 10.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі