Піва "Аліварыя Экстра" выпусцяць у пляшках з рэльефным лагатыпам

У красавіку ў Беларусі з'явіцца піва "Аліварыя Экстра" ў бутэльцы з рэльефным лагатыпам. У дызайне новай бутэлькі выкарыстаныя рысы старадаўняй бутэлькі "Царскага піва" заснавальніка піўзавода Франца Лекерта. Кошт новай тары прыкметна не адаб'ецца на кошце піва. Новая бутэлька толькі на 90 рублёў будзе даражэйшай за старую. Асноўным канкурэнтам для "Аліварыі Экстра" вытворцы лічаць імпартную прадукцыю, таму прызначаюць кошты з улікам замежнай прадукцыі.

Таксама зменены дызайн этыкетак у піва "Залацістае", "Дзесятка", "Безалкагольнае", "Моцнае" і "Траецкае". На новай этыкетцы з'явіўся слоган "Піва нашага гонару". Над паляпшэннем вонкавага выгляду піўных этыкетак і лагатыпа працавала галандскае дызайнерскае агенцтва "Класэнс".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі