Піранні напалі на людзей, пакусана ўжо 85 чалавек, ампутуюць пальцы (відэа)

Нягледзячы на ўсе захады, якія прадпрымаюць мясцовыя ўлады, за апошнія тры дні па дапамогу да медыкаў звярнуліся яшчэ 15 чалавек, інфармуе РІА "Новости".



Як паведамляла Еўрарадыё, першыя інцыдэнты адбыліся на мінулым тыдні на гарадскім пляжы Расарыё, размешчаным на беразе ракі Парана. У цэнтральных правінцыях Аргентыны трымаецца спякота — да 38 градусаў, таму не дзіўна, што людзі працягваюць ісці на пляжы, нягледзячы на пагрозу атакі піранні. Сярод пацярпелых сямёра непаўнагадовых, якім давялося ампутаваць пальцы на руках.



У Паране сустракаюцца два віды піранні — Pygocentrus nattereri і Serrasalmus spilopleura. Яны дасягаюць 33 сантыметраў у даўжыню і могуць важыць да 3,8 кг. Біёлагі папярэджваюць, што піраніі становяцца больш агрэсіўнымі пры высокіх тэмпературах.
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі