Пінскім памежнікам давялося страляць, каб затрымаць браканьераў

Як паведамляе БелаПАН, 5 верасня каля гадзіны ночы каля дзяржаўнай мяжы пінскія памежнікі пабачылі хаатычнае святло ліхтарыкаў. Па дарозе да месца падзеяў яны пачулі некалькі стрэлаў. На месцы пабачылі двух невядомых, якія, заўважыўшы нарад, паспрабавалі ўцячы. Аднаго з іх удалося затрымаць. Старэйшы нарада працягнуў пошук, а другі памежнік застаўся ахоўваць затрыманага. 

Неўзабаве да памежніка падышлі тры чалавекі са стрэльбамі і пачалі пагражаць. Ён стрэліў з сігнальнага пісталета, каб асвятліць мясцовасць і папярэдзіць старэйшага, які неадкладна прыбыў на месца. Памежнікі патрабавалі спыніць супрацьпраўныя дзеянні, але мужчыны адказалі пагрозамі. Таму старэйшы нарада зрабіў папераджальны стрэл угору. Пасля гэтага парушальнікі пачалі ўцякаць. 

Падчас далейшых пошукаў памежнікі знайшлі стрэльбу, а побач падбітага дзіка. Пазней разам з міліцыянтамі яны затрымалі правапарушальнікаў. На іх пачалі справы за незаконнае паляванне, а таксама за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі.

Фота — ohotn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі