Пілот забаўляўся з мадэллю Playboy проста падчас авіярэйса (відэа)

Пілот авіякампаніі Kuwait Airways забаўляўся з мадэллю Playboy Хлояй Хан па мянушцы "Мафія" і яе сяброўкай проста падчас авіярэйса. Ён запрасіў іх у кабіну, папрасіў мадэль сесці яму на калені, паказаць грудзі. Пілот частаваў дзяўчат шампанскім і цыгарэтамі, дазволіў панаціскаць на кнопкі, кажучы пры гэтым, што самалёт усё роўна знаходзіцца ў аўтаматычным рэжыме, піша Daily Mail.

Хлоя Хан зняла ў кабіне відэа, зрабіла і фота, якое выклала ў Instagram. Адзначаецца, што другі пілот удзелу ў "вечарынцы" не браў. Авіякампанія цяпер праводзіць расследаванне.

Фота: Daily Mail.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі