Песню выканаўцаў з Ізраіля не пусцілі на "Еўрабачанне"

На конкурсе "Еўрабачанне-2007" забаранілі ізраільскую песню Push the Button. Па афіцыйнай прычыне, гурту Teapacks адмовілі ва ўдзеле таму, што ў тэксце закладзены палітычны пасыл.

У песні ёсць такія радкі: "Свет напоўнены жахам. Калі хто-небудзь зробіць памылку, мы ўсе можам трапіць на той свет. Некаторыя вар’яты-кіраўнікі спрабуюць нас падмануць, яны валодаюць дэманічнымі тэхналогіямі, якія могуць нашкодзіць".

Песня Teapacks закранае ядзерную праграму Ірана. Гурт прапанаваў жыхарам Ізраіля чатыры свае трэкі, але тыя прагаласавалі менавіта за Push the Button. Адзін з арганізатараў "Еўрабачання" заявіў, што “такі тэкст зусім не падыходзіць для конкурсу".

Вядома ж, ізраільцяне лічаць ядзерную праграму Ірана асноўнай пагрозай сваёй бяспецы, таму што лідэры Ісламскай рэспублікі не адзін раз заяўлялі пра свой намер "знішчыць Ізраіль". Таму магчымасць з’яўлення ў іх ядзернай зброі ўспрымаецца ў Ізраілі з вялікім хваляваннем”.

Нагадаю, што чарговы конкурс "Еўрабачання" адбудзецца ў Хельсінкі ў траўні 2007 года.

Фота:www.gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі