Перамовы аб зніжэнні кошту віз для беларусаў пачнуцца на наступным тыдні?

Перамовы аб зніжэнні кошту віз для беларускіх грамадзян могуць пачацца на наступным тыдні, паведаміў на брыфінгу ў Мінску дэпутат Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч.  Што датычыць шэнгенскіх віз, то, паводле слоў Пратасевіча, у Еўропе Беларусь разглядаецца таксама, як і любая іншая краіна ў свеце, якая не мае пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме. "Са свайго боку мы гатовы весці перамовы аб такім пагадненні", — сказаў Пратасевіч.

Ён адзначыў, што ў выніку санкцый ЕС Беларусь была ізалявана ад еўрапейскай супольнасці і шансаў на зніжэнне кошту віз не было. Аднак зараз Еўрасаюз прыняў рашэнне аб прыпыненні санкцый, таму ёсць верагоднасць, што кошт віз у Еўропу для беларусаў будзе зніжаны з 60 да 35 еўра, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі