Пераклад сёмага “Гары Потэра” на рускую мову з’явіцца ў кастрычніку

Пераклад апошняга рамана Джаан Роўлінг “Гары Потэр і Дарункі смерці” на рускую мову з’явіцца ў продажы ў кастрычніку.
Першы наклад кнігі складзе 1 мільён 800 тысяч асобнікаў. Каб пазбегнуць уцечкі інфармацыі, выдаўцы нанялі спецыяльнае ахоўнае агенцтва, якое зоймецца суправаджэннем паліграфістаў падчас вытворчага працэсу.

Раней было аб’яўлена, што рускі пераклад папулярнай кнігі з’явіцца ў лістападзе, але шалёны попыт на яе прыспешыў перакладчыкаў і выдаўцоў.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі