Вы тут

Пераканаўча просім пералічыць грошы за суботнік. Ваш гарвыканкам

Суботнікі ў нас даўно праходзяць добраахвотна​

Арганізацыі Мінска пачалі атрымліваць пераканаўчыя просьбы ў добраахвотным парадку пералічыць грошы на суботнік. Электронныя лісты з просьбамі прыходзяць і ў дзяржаўныя, і ў прыватныя кампаніі. Грошы неабходныя строга да 12:00 20 красавіка.

Такі ліст апынуўся ў рэдакцыі Еўрарадыё. Мяркуючы па колькасці адрасоў e-mail, толькі ў Маскоўскім раёне Мінска яго разаслалі некалькім сотням атрымальнікаў.

Пры разліку сумы чыноўнікі рэкамендуюць ўлічваць сярэднюю дзённую зарплату супрацоўнікаў. Цікава, ці знойдуцца смельчакі, якія не стануць выконваць рэкамендацыі чыноўнікаў?