Перад выходнымі курсы долара і еўра ў Беларусі крыху выраслі

Перад выходнымі курсы долара і еўра ў Беларусі крыху выраслі

У пятніцу, 18 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША нязначна вырас — з 1,9379 да 1,9383, курс еўра таксама крыху павысіўся — з 2,2752 да 2,2763 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2649 беларускага (у чацвер — 3,2687).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 17 жніўня курс долара ЗША панізіўся з 1,9450 да 1,9379, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,2831 да 2,2752 беларускага рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі