Пенсіянеры ў Мінску прагналі журналістаў БТ (відэа)

Пенсіянеры ў Мінску прагналі журналістаў БТ (відэа)

На праспекце Незалежнасці ў Мінску ўдзельнікі Марша пенсіянераў прагналі супрацоўнікаў БТ. Інцыдэнт адбыўся насупраць цырка, здарэнне трапіла на відэа. 

У акцыі ўздельнічаюць ужо некалькі тысяч чалавек. 

Міліцыянты не чапаюць пенсіянераў, але затрымалі журналістаў — фотакарэспандэнтку агенцтва ТАСС Наталлю Фядосенку і журналіста "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Святаслава Зоркага.

Затрыманні адбыліся і ў Гродне. Там затрымалі журналістаў БелаПАН Марыну Харэвіч і Сяргея Людкевіча. Таксама былі затрыманыя і некаторыя ўдзельнікі Марша пенсіянераў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі