Сож, Прыпяць і Заходняя Дзвіна падтапілі наваколлі. Пра гэта паведамляе МНС.
З-за ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Сож у Гомелі падтоплены 24 прыватныя падворкі, 3 гаспадарчыя пабудовы і 6 метраў дарогі. Максімальны ўзровень вады — 20 см. У Чачэрску ад паводак пацярпелі 6 прыватных падворкаў і 4 гаспадарчыя пабудовы.
У Мазырскім раёне Прыпяць падтапіла 4 дачныя дамы, 13 прыватных падворкаў, 9 гаспадарчых пабудоў. Заліты апынуліся 2 участкі аўтамабільных дарог — па 40 і 50 метраў. Максімальны ўзровень вады — 50 см.
У Верхнядзвінску з-за ўздыму вады ў Заходняй Дзвіне падтоплены 1 прыватны падворак і 2 гаспадарчыя пабудовы.
— Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча, — піша прэс-служба МНС.