Патрыярх Кірыл ачоліў літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы ў Брэсце

У дзень святкавання Сабора Беларускіх святых, які сёлета адзначаецца 21 чэрвеня, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл ачоліў Боскую літургію ў Свята-Уваскрэсенскім саборы Брэста, інфармуе БЕЛТА.

Набажэнства пачалося ў 10.00. На той момант на тэрыторыі храма сабралася не меней за 15 тысяч вернікаў. Ніжні і верхні храмы змаглі ўмясціць каля 3 тысяч вернікаў. Для тых, хто не змог трапіць унутр сабора, арганізавалі наўпроставую трансляцыю.

Святкаванне Сабора Беларускіх святых было абвешчана ў 1984 годзе па ініцыятыве мітрапаліта Фідарэта, ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі і прыпадае на трэцюю нядзелю пасля Пяцідзясятніцы. За гэты час спіс беларускіх святых вырас з 14 да 79. Найбольш вядомыя з іх — Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Сафія Слуцкая, Макарый Пінскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі