Пасля жорсткай аварыі на Маскоўскай у Мінску распачалі крымінальную справу

Пасля жорсткай аварыі на Маскоўскай у Мінску распачалі крымінальную справу

Пасля жорсткай аварыі на вуліцы Маскоўскай у Мінску ў дачыненні 20-гадовага кіроўцы BMW распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 2 арт. 317 КК). Пра гэта ў Telegram інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

ДТЗ адбылося каля 11:30 у сераду. BMW выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з трыма аўтамабілямі — Mercedes, Subaru і Volkswagen. ДАІ паведамляла, што былі шпіталізаваныя тры пасажыркі BMW, дзве з іх знаходзяцца ў рэанімацыі. СК адзначае, што ўсе трое знаходзяцца ў цяжкім стане. Пасля аўтааварыі на Маскоўскай вуліцы рух транспарту перакрывалі ад станцыі метро "Інстытут культуры" да Галоўпаштамта.

Следчы камітэт высвятляе абставіны дарожна-транспартнага здарэння, прызначаны аўтатэхнічная і судова-медыцынская экспертызы. Таксама шукаюцца сведкі ДТЗ.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 05.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі