Вы тут

Падрабязнасці жорсткай аварыі на вуліцы Маскоўскай у Мінску

Фота Еўрарадыё

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткай аварыі на вуліцы Маскоўскай у цэнтры Мінска. Як паведамляла Еўрарадыё, там сутыкнуліся чатыры аўто, ёсць пацярпелыя. Рух тралейбусаў па вуліцы Маскоўскай спынены. Пазней рух транспарту перакрылі ад станцыі метро "Інстытут культуры" да Галоўпаштамта. 

Кіроўца BMW распавёў Еўрарадыё, што ехаў па вуліцы Маскоўскай у бок плошчы Незалежнасці і яго машыну занесла. У выніку заносу аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў Subaru, а потым пратараніў Mercedes.

Кіроўца Subaru заявіў, што BMW рухаўся з відавочным перавышэннем хуткасці.

ДАІ Мінска ў сацсетках паведаміла, што BMW урэзаўся ў тры аўтамабілі — Mercedes, Subaru і Volkswagen. "У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, у пасажыркі BMW медыкі папярэдне дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму", — распавядаюць у ДАІ.