Вы тут

Пасля забойства мэра Гданьска Адамовіча людзі выйшлі на вуліцы гарадоў (фота)

wyborcza.pl

Пасля забойства мэра Гданьска Паўла Адамовіча людзі масава выйшлі на вуліцы польскіх гарадоў. Прайшлі акцыі супраць нянавісці і гвалту.

Адамовіч быў паранены падчас дабрачыннага канцэрта ў Гданьску. Зламыснік зайшоў на сцэну і нанёс мэру горада некалькі ўдараў нажом. Павел Адамовіч памёр у бальніцы.