Пасля таго, як з Беларусі з'ехаў прэм'ер, за мяжу сабраўся і Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка едзе ў Арменію / Reuters/Turar Kazangapov
Аляксандр Лукашэнка едзе ў Арменію / Reuters/Turar Kazangapov

Пасля таго, як з Беларусі з'ехаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка (яго чакаюць Іран, Сірыя і Расія), за мяжу сабраўся і Аляксандр Лукашэнка. 23 лістапада ён будзе ў Ерэване на чарговым саміце АДКБ. Відаць, дыскусіі там будуць "гарачыя", улічваючы, як армянскі бок рэагаваў на ранейшыя выказванні Лукашэнкі наконт канфлікту ў Карабаху. У кастрычніку падчас анлайн-сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ ён не саўладаў з эмоцыямі і наўпрост накрычаў на армянскага прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна. Тады Аляксандр Лукашэнка згадваў будучы саміт у Ерэване.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі