Пасля парада 3 ліпеня частка вайсковай тэхнікі застанецца на вуліцах Мінска
![Пасля парада 3 ліпеня частка вайсковай тэхнікі застанецца на вуліцах Мінска](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_fd64ed9f47deb2ff43257fe50026007b_33354.jpg.webp?itok=Y0lUxqOR)
Пасля парада 3 ліпеня частка вайсковай тэхнікі застанецца на вуліцах Мінска. Пра гэта паведаміў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. Паводле яго слоў, усе жадаючыя змогуць на яе паглядзець і нават дакрануцца, інфармуе БЕЛТА.
29 траўня ў кіраўніка дзяржавы прайшла нарада, прысвечаная падрыхтоўцы традыцыйнага парада на Дзень Незалежнасці. Сёлета ён пройдзе на асаблівым сцэнары. Побач з вайсковай тэхнікай будзе прадстаўлена і найноўшая грамадзянская. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу зрабіць свята максімальна відовішчным, яно мусіць уразіць людзей. Ён падкрэсліў: сродкаў на гэта шкадаваць не трэба.
Раўкоў распавёў, што сёлета за кошт механізаваных брыгад і тэрытарыяльных войск будзе павялічана колькасць удзельнікаў парада. Паводле папярэдніх разлікаў, будзе 220 адзінак тэхнікі, у тым ліку і навінкі (напрыклад, “Кайман”). У парадзе возьмуць удзел усе 12 верталётаў Мі-8МТВ-5, якія былі нядаўна набытыя ў Расіі. У ім паўдзельнічаюць і расіяне — на верталётах КА-52, самалётах Су-27 і Су-34.
Міністр абароны падкрэсліў, што бюджэт парада сёлета не павялічыўся.