Пасля двухмесячнага перапынку мусіць з'явіцца новы нумар газеты “Товарищ"
Новы нумар газеты “Товарищ", якая не выходзіла з-за фінансавых цяжкасцяў з лютага, ужо надрукаваны ў Смаленску. Аднак сказаць, што ён выдадзены, галоўны рэдактар зможа толькі тады, калі наклад перасячэ мяжу.
Нумар газеты будзе прысвечаны чарнобыльскай тэматыцы. Галоўны рэдактар Сяргей Вазняк паведаміў Еўрарадыё, што “Товарищ" не можа самастойна зарабляць грошы на выданне, пакуль не будзе дапушчаны ў падпіску і рознічны гандаль. Да гэтага часу ёсць грошы з ахвяраванняў на выданне яшчэ некалькіх нумароў.
Сяргей Вазняк: “Мы ведаем, што на працягу некалькіх тыдняў мы гарантавана будзем выходзіць. Прынцыповае пытанне заключаецца ў тым, каб нас вярнулі ў дзяржаўную сістэму падпіскі і рознічнага гандлю, каб мы маглі зарабляць грошы, паколькі мы выходзім толькі за кошт ахвяраванняў. Ёсць людзі, якія зацікаўлены ў выхадзе газеты, яны нам дапамагаюць збіраць грошы, у нас заснавальнік — Партыя камуністаў, актывісты АДС, — розныя людзі грошы прыносяць для газеты”.