Пасля адмены ў Мінску канцэрта Іглесіяса ўзніклі праблемы з вяртаннем грошай

Пасля адмены ў Мінску канцэрта Іглесіяса ўзніклі праблемы з вяртаннем грошай

З'явілася афіцыйнае пацверджанне адмены ў Мінску канцэрта іспанскага спевака Энрыке Іглесіяса, прызначанага на 3 снежня. Днямі стала вядома, што фірма-арганізатар (балгарская фірма ArtBG) збанкрутавала і не выканала свае дамоўныя абавязацельствы. Былі таксама адменены канцэрты ў Заграбе і Рызе, інфармуе менеджмент артыста.

Кампанія kvitki.by паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook, што робяцца спробы звязацца з арганізатарам канцэрта, "каб урэгуляваць пытанне па вяртанні грашовых сродкаў за квіткі". Але беспаспяхова. Зроблены зварот да беларускіх сілавікоў "для прававой ацэнкі дадзенай сітуацыі і распачацця крымінальнай справы па факце махлярства з боку ArtBG і асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы дадзенай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь".

Kvitki.by абяцаюць, што зробяць "усё магчымае", каб дапамагчы кліентам, якія апынуліся "у дадзенай сітуацыі". Кампанія абяцае паведаміць дадаткова інфармацыю па вяртанні білетаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі