Вы тут

Пасля 13 сутак арышту на волю выйшаў паэт Дзмітрый Строцаў

Дзмітрый Строцаў / Facebook​

Адміністрацыйны арышт Дзмітрый Строцаў адбываў у Жодзіне. Ён знік раніцай 21 кастрычніка. Родныя не маглі да яго датэлефанавацца і толькі ўвечары знайшлі яго ў спісах затрыманых на Акрэсціна. 

На наступны дзень адбыўся суд. Суддзя Вікторыя Шабуня за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пакарала Дзмітрыя Строцава 13 суткамі арышту. У аўторак, 3 лістапада, ён выйшаў на волю, паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасці.

Паэт удзельнічаў у акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў і пісаў пра тое, што адбываецца ў краіне.  У пачатку верасня Дзмітрый Строцаў у эфіры Еўрарадыё разважаў пра тое, як паэту захаваць голас сярод несправядлівасці, якая адбываецца вакол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.